Вольга Барушка

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 31 кастрычніка 1986

Дата затрымання: 22 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 17 красавіка 2023

Дата вызвалення: 5 студзеня 2024

Суддзя: Мурашка Кацярына

Групы: Лекары

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Інгрыд Фіска, віцэ-прэзідэнтка нарвежскага парламента, член Пастаяннага камітэта па замежных справах і абароне

Барушка Вольга

Вольга Васільеўна Барушка — лекарка-анестэзіёлаг-рэаніматолаг Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Была затрымана напрыканцы жніўня 2022 года.

Праз каментары ў інтэрнэце ёй прад'явілі абвінавачванні па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).

20 снежня 2022 г. пачаўся суд над Вольгай у мінскім судзе Маскоўскага раёна. Суддзя Кацярына Мурашка агучыла 22 снежня вырак — 2 гады калоніі агульнага рэжыму.

17 сакавіка 2023 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі: прысуд пакінулі ў сіле, а скаргу — без задавальнення.

МУС дадаў палітзняволеную ў "спіс экстрэмістаў" 7 красавіка 2023 г.

У сярэдзіне красавіка 2023 г. Вольгу перавялі з СІЗА-1 у гомельскі СІЗА-3, а пасля — у гомельскую ПК № 4.

Выйшла на волю ў траўні 2024 г. 

Палітзняволеная лекарка Вольга Барушка абскардзіць прысуд 17 сакавіка

Справу Вольгі разглядаў суд Маскоўскага раёна Мінска яшчэ 22 снежня 2022 года. Лекарку абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і абразе суддзі або народнага засядацеля (арт 391 Крымінальнага кодэкса).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»