Вольга Анішчук

Былая палітзняволеная

Дата затрымання: 4 лістапада 2022

Дата вызвалення: 8 снежня 2022

Воля Анішчук

Вольга Анішчук — жонка палітычнага зняволенага Арцёма Анішчука, была затрымана 4 лістапада 2022 года. Затым яе асудзілі на 10 сутак арышту за рэпост паста з "Нашай Нівы". Яе справу ў выходны дзень разглядала дзяжурная суддзя суда Заводскага раёну Мінска Алена Някрасава. 

Пасля 10 сутак Вольга на волю не выйшла. З ёй з'явілася "пакаяльнае відэа", на якім яна кажа, што была падпісана на "экстрэмісцкія" каналы і рабіла з іх рэпосты. Праўладныя тэлеграм-каналы напісалі, што Анішчук "кандыдатка правесці Новы Год у ІЧУ, бо зафіксаваны дзясяткі рэпостаў". Таксама, паводле сілавікоў, Вольга "нагнятала ўкідамі і фэйкамі сітуацыю вакол пенітэнцыярнай сістэмы, закідвала дзяржорганы надуманымі скаргамі".

16 лістапада ў судзе Заводскага раёна Мінска суддзя Алена Капцэвіч Вользе прызначылі 14 сутак арышту за рэпост з тэлеграм-канала "Зеркало". 28 лістапада яе асудзілі яшчэ на 10 сутак арышту.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Вольга за кратамі ўжо два разы перахварэла на бранхіт, бо яна ўтрымліваецца ў нечалавечых умовах і спіць на бетоннай падлозе. У ІЧУ Магілёва, куды яе перавялі пасля ІЧУ Акрэсціна, з яе здзекуюцца і аказваецца ціск — тры разы на дзень яе прымушаюць распранацца да гола і прысядаць. На знак пратэсту супраць гэтага 28 лістапада Вольга Анішчук абвясціла галадоўку.

8 снежня 2022 г. Вольгу вызвалілі з магілёўскага ІЧУ.

Вольгу Анішчук арыштавалі трэці раз запар. Яна абвясціла галадоўку супраць здзекаў у магілёўскім ІЧУ

Жонку палітзняволенага Арцёма Анішчука, які раней зазнаў катаванні ў магілёўскай калоніі і быў асуджаны па двух крымінальных справах, Вольгу затрымалі 4 лістапада. Яе два разы арыштоўвалі за перасылы з "экстрэмісцкіх" тэлеграм-каналаў паведамленняў у асабістай перапісцы агулам на 24 дні. Перад другім перазатрыманнем на праўладных тэлеграм-каналах з'явілася з ёй "пакаяльнае" відэа, дзе называецца сапраўдная прычына затрымання Вольгі — "нагнятала ўкідамі і фэйкамі сітуацыю вакол пенітэнцыярнай сістэмы, закідвала дзяржорганы надуманымі скаргамі". Сёння яна мусіла выйсці на волю, але яе зноў затрымалі і асудзілі. Акрамя гэтага, днямі яе перавезлі з ІЧУ на Акрэсціна ў ІЧУ Магілёва, хоць суд праходзіў у Мінску. Праваабаронцам стала вядома, што Вольга абвясціла галадоўку ў знак пратэсту супраць здзекаў з яе, а ейнага мужа Арцёма змясцілі ў ШІЗА ў бабруйскай калоніі.

Яны змагаліся за свабоду сваіх мужоў і самі апынуліся за кратамі: гісторыі Вольгі Анішчук і Дар'і Лосік

Жонка асуджанага да 15 гадоў калоніі палітзняволенага журналіста "Радыё Свабода" Ігара Лосіка Дар'я ўжо як месяц утрымліваецца пад вартай. Яе затрымалі за інтэрв'ю пра мужа тэлеканалу "Белсат" вясной 2022 году і цяпер, па папярэдняй інфармацыі, абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Жонку палітзняволенага Арцёма Анішчука, які раней зазнаў катаванні ў магілёўскай калоніі і быў асуджаны па двух крымінальных справах, Вольгу затрымалі 4 лістапада і змясцілі На Акрэсціна — у агульнай суме яе арыштавалі за перасылы з "экстрэмісцкіх" тэлеграм-каналаў на 24 дні. На праўладных тэлеграм-каналах з'явілася з ёй "пакаяльнае" відэа, дзе называецца сапраўдная прычына затрымання Вольгі — "нагнятала ўкідамі і фэйкамі сітуацыю вакол пенітэнцыярнай сістэмы, закідвала дзяржорганы надуманымі скаргамі". Гэтыя дзве жанчыны адважна змагаліся за свабоду сваіх мужоў. "Вясна" распавядае гісторыі Вольгі Анішчук і Дар'і Лосік.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»