Вольга Алянюк
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 27 красавіка 1967
Дата затрымання: 14 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 10 лютага 2024
Суддзя: Скалковіч Марына
Алянюк Вольга Аляксандраўна была затрымана 14 сакавіка 2023 года. Утрымлівалася пад вартай у СІЗА-7.
Асуджаная па ч. 1 арт. 368 КК да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год, з утрыманнем у калоніі агульнага рэжыму. Справу разглядала ў судзе Маскоўскага раёна горада Брэста 12 красавіка 2023 года суддзя Марына Скалковіч.
Жыхарку Брэста абвінавачвалі ў тым, што 24 траўня 2021 года ў Фэйсбук-суполке "Народны прысуд" яна напісала два каментары пад відэа з Лукашэнкам. У адным паведамленні было "хворы чалавек", у другім "шызафрэнік".
Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся ў Брэсцкім абласным судзе 16 траўня 2023 г. Прысуд набыў моц.
Па падліках праваабаронцаў, у пачатку кастрычніка 2023 г. Вольгу мусілі перавесці з СІЗА ў ПК-4.
10 лютага 2024 Вольга мусіла выйсці на волю.