Вольга (Алег) Заяц

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 6 ліпеня 1983

Дата затрымання: 29 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Дата вызвалення: 29 жніўня 2023

Алег Аляксеевіч Заяц — трансгендарны мужчына. Пры напісанні лістоў трэба ўказваць пашпартныя дадзеныя: Вольга Аляксееўна Заяц.

Алег рамеснік — вырабляе бранзалеты і іншыя сувеніры, якія можна набыць у краме Свята-Елісавецінскага манастыра.

Ён быў затрыманы 29 сакавіка, як мяркуецца, за ўдзел у акцыях пратэсту. У кватэры быў праведзены ператрус супрацоўнікамі КДБ. Алег спачатку знаходзіўся некалькі тыдняў у СІЗА КДБ, затым — на экспертызе ў РНПЦ псіхічнага здароўя, цяпер пераведзены ў СІЗА-1.

Раней Алег неаднаразова затрымліваўся паводле палітычных артыкулаў. Ва ўсіх выпадках на знак пратэсту ён аб'яўляў і трымаў сухую галадоўку. Алег мае захворванне страўніка, а таксама праблемы з апорна-рухальным апаратам (ампутаваны пальцы на нагах).

Па звестках праваабаронцаў, Алега вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу.

29 верасня 2023 г. Алегу змянілі меру ўтрымання, ён на волі пад падпіскай аб нявыездзе. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»