Вячаслаў Трафімук

Палітвязень

Дата нараджэння: 12 сакавіка 1985

Дата затрымання: 25 лютага 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Шурын Дзмітрый

Месца зняволення: ПК № 8

Справы: Пратэсты Брэст

Вячаслаў Аляксандравіч Трафімук стаў фігурантам справы аб масавых беспарадках у Брэсце 10 жніўня 2020 г., распачатай паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу. 

Затрыманы 25 лютага 2021 года і быў узяты пад варту ў СІЗА-7 да суда.

12 ліпеня 2021 г. ў судзе Ленінскага раёна Брэста Вячаслава асудзілі да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У сярэдзіне сакавіка 2022 года з'явілася інфармацыя аб пераводзе Вячаслава з СІЗА-7 у СІЗА-6.

Палітвязень адбывае пакаранне ў аршанскай ПК № 8.

29 гадоў калоніі на ўсіх. Вынесеныя прысуды яшчэ васьмі фігурантам справы аб масавых беспарадках у Брэсце

У судзе Ленінскага раёна Брэста 12 ліпеня быў вынесены прысуд па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках) супраць 12 чалавек. Гэта ўжо чацвёртая партыя берасцейцаў, якіх судзяць па справе аб масавых беспарадках, узбуджанай пасля пратэстаў, якія прайшлі ў Брэсце 9 і 10 жніўня мінулага года.

У Брэсце пачалі судзіць чацвёртую партыю абвінавачаных у масавых беспарадках

У судзе Ленінскага раёна Брэста 11 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках) супраць чацвёртай партыі берасцейцаў. 12 чалавек судзяць за ўдзел у акцыях пратэсту пасля выбараў прэзідэнта, якія прайшлі ў Брэсце 9 і 10 жніўня мінулага года. Разглядае гэтую справу суддзя Дзмітрый Шурын.

Адрас для лістоў: ПК № 8. 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»