Вячаслаў Смірноў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 чэрвеня 1999
Дата затрымання: 8 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 8 студзеня 2022
Дата вызвалення: 13 снежня 2023
Суддзя: Жарко Таццяна
Пракурор: Клімовіч Дзіяна
Вячаслаў Генадзевіч Смірноў асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за абразу Лукашэнкі па арт. 368 Крымінальнага кодэксу.
8 студзеня 2022 г. Вячаслаў пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 55.
Праваабаронцам стала вядома, што ў верасні 2022 г. яго змясцілі на 10 сутак у ШІЗА, а 30 кастрычніка палітвязня затрымлівалі на "хіміі": Вячаслаў адбыў 10-сутачны арышт у ІЧУ на Акрэсціна паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Нібыта ён "паводзіў сябе агрэсіўна і задзірліва, нецэнзурна лаяўся, размахваў рукамі, а на заўвагі не рэагаваў".
13 снежня 2023 г. Вячаслаў цалкам адбыў тэрмін.
22 затрыманыя: што цяпер вядома пра пераслед палітзняволеных "хімікаў"
У Ляхавічах да калоніі і "хіміі" асудзілі бацьку і сына за расклейванне ўлётак з абразай Лукашэнкі