Вячаслаў Савічаў

Дата затрымання: 28 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 28 верасня 2021

Дата вызвалення: 28 верасня 2022

Суддзя: Кошкіна Аліна

Вячаслаў Савічаў у судзе.

Вячаслаў Савічаў — жыхар Гомеля, асуджаны на 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле 370 Крымінальнага кодэксу (Здзек з дзяржаўнага сцяга).

Паводле матэрыялаў справы, Вячаслаў Савічаў 20 ліпеня апоўначы ў стане алкагольнага ап'янення ішоў па Рэчыцкім праспекце, на будынку ён заўважыў сцяг і скінуў яго, зламаўшы дрэўка. Адразу ж яго затрымаў міліцыянт. 

На судзе 28 верасня 2021 года пасля агучвання прысуду яго ўзялі пад варту і змясцілі ў СІЗА-3.

Адбываў тэрмін у ПК № 17

Паводле падлікаў праваабаронцаў, Вячаслаў скончыў адбываць пакаранне ў верасні 2022 г.

Жыхара Гомеля асудзілі за сарваны дзяржаўны сцяг

28 верасня суд Савецкага раёну Гомеля пакараў мясцовага жыхара Вячаслава Савічава годам пазбаўлення волі за «здзек з дзяржаўнага сімвала». Шкоду ад здзейсненага злачынства ацанілі ў 21 рубель.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»