Вячаслаў Салодкі

Дата нараджэння: 12 жніўня 1996

Дата затрымання: 7 красавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 3 студзеня 2024

Суддзя: Літвінчык Аксана

Пракурор: Ярашэвіч Аляксандр

Вячаслава Аляксандравіча Салодкага абвінавацілі ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

За выказванні непахвальных слоў пра Лукашэнку суддзя Аксана Літвінчык прызначыла Салодкаму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год калоніі агульнага рэжыму.

Утрымліваўся ў СІЗА-6, дзе пасля Вячаслаў адбываў пакаранне невядома. 

Па падліках праваабаронцаў вызвалены зімой 2024 года.

Баранавічы: год калоніі за тое, што ў прысутнасці сілавікоў "публічна абразіў Лукашэнку"

Стаў вядомы прысуд жыхару горада Баранавічы Вячаславу Салодкаму, абвінавачанаму ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Аксана Літвінчык.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»