Вячаслаў Крут
Дата нараджэння: 10 ліпеня 1991
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Ачалава Анастасія
Вячаслаў Крут нарадзіўся 10 ліпеня 1991 года, адукацыя – вышэйшая, мае на ўтрыманні непаўнагадовае дзіця.
Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядала суддзя Анастасія Ачалава.
Суд пастанавіў прызначыць Вячаславу Круту пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады ("хатняя хімія").
Абвінавачанага вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Яшчэ адзін прысуд у Мінску: сяброў пакаралі "хатняй хіміяй" за ўдзел у акцыі пратэсту