Вячаслаў Яльніцкі

Дата затрымання: 5 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 12 ліпеня 2021

Дата вызвалення: 6 красавіка 2023

Суддзя: Млечка Андрэй

Пракурор: Таратынка Валерыя

Вячаслаў Яўгенавіч Яльніцкі - жыхар Мінска, асуджаны 26 сакавіка 2021 года на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, па падзеях 22 лістапада (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Вячаслаў Яльніцкі быў затрыманы 22 лістапада і адсядзеў 13 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паводле арт. 23.34 КаАП (арт. 24.23 КаАП у новай рэдакцыі). Аднак па гэтым жа эпізодзе ўзбудзілі яшчэ і крымінальную справу. 

З абвінавачваннем Вячаслаў Яльніцкі не пагадзіўся, віну прызнаў часткова.

З 12 ліпеня 2021 года пачаў адбываць пакаранне.

Па падліках праваабаронцаў, вясной 2023 г. палітзняволены цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з ПУАТ № 43.

Мінчука асудзілі да 2 гадоў “хіміі” за 5 хвілін знаходжання на праезднай частцы

У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска 25 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 24-гадовага Вячаслава Яльніцкага, якога вінаваць у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, па падзеях 22 лістапада (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»