Вячаслаў Чарнецкі

Дата нараджэння: 22 лютага 1981

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Козел Наталля

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Вячаслаў Тадэвушавіч Чарнецкі – жыхар Мінска, жанаты, захапляўся пейнтболам. Паведамляецца, што сілавікі змаглі адшукаць Чарнецкага, паколькі ён падпісаў свой акаўнт у тэлеграм сапраўдным імем і прозвішчам. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што мужчыну затрымалі напрыканцы ліпеня ў Гродне, калі ён летам вяртаўся з-за мяжы ў Беларусь і што ён нібыта напісаў каля 1000 каментароў у “экстрэмісцкіх” каналах і чатах.

У судзе Ленінскага раёна Гродна 30 кастрычніка 2023 года яму прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады. Справу разглядала суддзя Наталля Козел.

17 лістапада 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

За абразу Лукашэнкі ў Гродне да двух гадоў "хіміі" асудзілі мінчука

У судзе Ленінскага раёна Гродна 30 кастрычніка 2023 года вынесены прысуд жыхару Мінска Вячаславу Чарнецкаму, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»