Віталь Шкляраў
Палітычны тэхнолаг
Дата затрымання: 29 ліпеня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Віталь Шкляраў — палітычны тэхнолаг, ураджэнцам Гомеля, жыве ў ЗША. Ён прыехаў у Гомель да бацькоў і быў затрыманы 29 ліпеня, а пасля змешчаны ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.
Віталю было прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
19 кастрычніка Віталь Шкляраў быў вызвалены з-пад варты, а 27 кастрычніка ён з'ехаў з Беларусі, але застаўся пад следствам.