Віталь Зарадзей
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 6 чэрвеня 1952
Дата затрымання: 29 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 8 снежня 2022
Суддзя: Здановіч Вадзім
Пракурор: Шыкавецкі Аляксандр
Групы: Ваенныя
Віталь Васільевіч Зарадзей — жыхар Брэста, абвінавачаны ў абразе суддзі (арт. 391 Крымінальнага кодэксу). Былы вайсковец, ліквідатар аварыі на ЧАЭС. У родным горадзе быў вядомы тым, што пісаў звароты да ўладаў.
29 сакавіка 2021 года да Віталя дамоў уварваліся людзі з аўтаматамі і затрымалі яго. У межах крымінальнай справы яго хацелі везці ў Мінск на псіхіятрычную экспертызу, але ён не з'яўляўся ў Следчы камітэт на выклікі. З гэтай нагоды было прынята рашэнне аб яго затрыманні і змяшчэнні пад варту на два месяцы.
У кобрынскім судзе 9 жніўня 2021 года завяршыўся суд над палітвязнем Віталём Зарадзеем, абвінавачанага па артыкулах 391 КК (Абраза суддзі) і 368 КК (Абраза прэзідэнта). Суддзя Здановіч прызнаў Зарадзея вінаватым, і прызначыў пакаранне ў выглядзе аднаго года шасці месяцаў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 368 КК і два гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ паводле арт. 391 КК. Шляхам частковага складання пакаранняў Віталь Зарадзей прысуджаны да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму.
У лістападзе 2021 года быў пераведзены з баранавіцкага СІЗА-6 у ПК-17.
Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і ў снежні 2022 г. выйшаў на волю.
5 і 6 верасня 2023 г. суд Берасцейскага раёну разглядаў новую крымінальную справу супраць Віталя Зарадзея.
Дзе і ў якім стане знаходзіцца Зарадзей — дакладна невядома. У судовую залю ён напачатку суду не заходзіў.
Таксама дакладна невядома, што Зарадзею ставілі ў віну на гэты раз. Бо ад самага пачатку суддзя Сухадольская закрыла працэс. Але ў судовым раскладзе былі пазначаны артыкулы, якія закідалі яму: арт. 391 (абраза суддзі), ч.2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч.1 арт. 377 (пашкоджанне дакументаў).
Два гады калоніі за абразы: абвешчаны прысуд брэсцкаму палітзняволенаму Зарадзею