Віталь Лебедзеў

Дата нараджэння: 12 кастрычніка 1985

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Піскуноў Аляксандр

Віталь Вітальевіч Лебедзеў быў асуджаны ў Гомельскім абласным судзе па ч. 1 арт. 361-4, ч. 1 арт. 368 КК. З 4 па 16 студзеня 2024 года справу разглядаў суддзя Піскуноў Аляксандр.

На 5 сакавіка 2024 г. прызначана закрытае пасяджэнне па разглядзе апеляцыйнай скаргі Віталя. Старшыня судовай камісіі Аляксандр Іванкоў.

15 сакавіка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»