Віталь Васілевіч
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 5 ліпеня 1973
Дата затрымання: 29 лістапада 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Карсюк Дзмітрый
Групы: Бізнесмены
Справы: Пратэсты Мінск
Віталю Мікалаевічу Васілевіч — генеральны дырэктар «Беллесвыраб» (Belwooddoors) і яму 49 гадоў. Інфармацыя пра яго затрыманне з'явілася ў лістападзе 2022 году. Тады праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што Віталь забараніў ахове прадпрыемства прапускаць міліцыянтаў на аб'ект — пасля гэтага ён быў затрыманы ГУБАЗіКам. Сілавікі пісалі, што мужчына нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, а дома ў яго была знойдзена зброя. Знайшлі фота з удзелам яго з жонкай у пратэстах 16 і 23 жніўня 2020 года.
Belwooddoors — найбуйнейшая ў Беларусі вытворчая кампанія па выпуску міжпакаёвых дзвярэй. Яе філіялы знаходзяцца ў Маскве, Астане, Алмаце і Нью-Ёрку.
14 сакавіка 2023 года ў судзе Цэнтральнага района горада Мінска асуджаны па арт. 342 КК на 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняя хімія").
Да суда знаходзіўся пад вартай ў СІЗА-1.
7 красавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.