Віталь Вайтовіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 25 снежня 1990
Дата затрымання: 6 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Сівец Іна
Справы: Пратэсты Мінск
Віталь Яўгенавіч Вайтовіч — спецыяліст па тэхнічнай падтрымцы ТАА "Хороший Интернет". Быў затрыманы на пачатку жніўня 2022 года.
Паводле праўладных Telegram-каналаў, хлопец пакідаў негатыўныя каментары і рэпосты экстрэмісцкіх рэсурсаў у дваровым чаце, а таксама ўдзельнічаў у акцыі пратэсту 16 жніўня 2020 года.
3 лістапада 2022 г. у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска адбыўся разгляд справы. Суддзя Інна Сівец прызнала палітвязня вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 КК і прызначыла яму тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі").