Віталь Ткачэнка

Дата нараджэння: 14 лютага 1983

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Макарэвіч Міхаіл

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Віталь Віктаравіч Ткачэнка мае сярэднюю адукацыю і працуе слесарам на ААТ М.

У судзе Партызанскага раёна Мінска 6 красавіка 2023 года яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў Віталю два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”).

5 траўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Сродкі здзяйснення злачынства – штаны і майка. Мужчыну асудзілі па “народным” артыкуле

У судзе Партызанскага раёна Мінска 6 красавіка 2021 года асудзілі Віталя Ткачэнку паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»