Віталь Шчэрбіч
Дата нараджэння: 28 жніўня 1977
Дата затрымання: 17 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму
Судзьдзя: Касцюкевіч Анжэла
Пракурор: Дзендзялевіч Вольга
Месца зняволення: Турма №4
Віталь Шчэрбіч працуе ў медыцынскай лабараторыі "ИНВИТРО", адказвае за реагентыку. Захапляецца навуковай фантастыкай, яздой на матацыкле, у сябе дома сабраў 3d-прынтар. Вельмі любіць катоў і котак.
"Вельмі спагадны, добры, з пачуццём справядлівасці і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Любіць сваю сям'ю. "З паветра" здольны сабраць тэлескоп, каб разглядаць з сынамі зорнае неба, 3D-прынтар, каб друкаваць для іх цацкі і любое іншае абсталяванне, якое прадстаўляе для яго і яго дапытлівага асяроддзя цікавасць", - распавядае пра яго ягоная жонка.
Віталь быў затрыманы 17 лістапада 2020 года. Яму прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 і 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Аднак у судзе выявілася, што судзіць Віталя будуць па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - падрыхтоўка да масавых беспарадкаў.
Утрымліваеўся ў СІЗА Жодзіна, у лютым перавялі ў СІЗА-1.
У Мінску пачаўся суд над палітвязнем Віталём Шчэрбічам
![]()
Для Віталя Шчэрбіча пракурор запрасіла 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму
![]()
Палітвязня Віталія Шчэрбіча асудзілі на чатыры гады калоніі ўзмоцненнага рэжыму

