Віталь Санько
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 21 траўня 1979
Дата затрымання: 19 кастрычніка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: невядомы
Дата вызвалення: 16 верасня 2024
Суддзя: Сянько Віктар
Справы: Данаты
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Віталь Мечыслававіч Санько — жыхар Гродна. Быў затрыманы паводле арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) і ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэксу.
Вядома, што суд над ім пачаўся ў лістападзе 2023 году ў Гродзенскім абласным судзе. Справу вёў суддзя Віктар Сянько. Прысуд невядомы. Утрымліваўся ў турме № 1.
На 30 студзеня 2024 г. быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Віталя ў вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Мікалай Грынцэвіч. Прысуд набыў моц.
23 лютага 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Вызвалены 16 верасня 2024 г. па памілаванні.