Віталь Рымашэўскі
палітык
Дата затрымання: 19 снежня 2010
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Арганізацыя масавых беспарадкаў

Кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2010 году. 19 сьнежня падчас акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў зьбіты спэцназам.
Затрыманы падчас разгону акцыі, зьмешчаны ў СІЗА КДБ, абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх. Выпушчаны ў ноч на 1 студзеня 2011 году з падпіскай аб нявыезьдзе, пасьля таго як напісаў тлумачальную запіску на імя А. Лукашэнкі. 30 сакавіка абвінавачаньне перафармулявалі на арганізацыю дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, ці ўдзел у іх. 20 траўня судзьдзя Фрунзэнскага раёну Менску Жанна Жукоўская прысудзіла яму 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна.