Віталь Рыбакоў

Дата затрымання: 15 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 8 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 жніўня 2023

Суддзя: Волк Аляксандр

У судзе Савецкага раёна 22 ліпеня 2022 года за ўдзел у акцыях пратэсту асудзілі двух мінчукоў Сяргея Жоглу і Віталя Ігаравіча Рыбакова. Суддзя Аляксандр Волк прызнаў іх вінаватымі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначыў два гады і адзін год і восем месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму адпаведна. Нядаўна па апеляцыйнаму пратэсту пракурора ў аднаго з іх канфіскавалі аўтамабіль як "сродак здзяйснення злачынства" — ён выкарыстоўваўся для блакіроўкі праезнай часткі падчас акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года. 

Па дадзеных праваабаронцаў, гаворка ідзе пра 53-гадовага Сяргея Жоглу і 35-гадовага Віталя Рыбакова, якіх затрымалі 15 лютага 2022 года.

18 кастрычніка 2022 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі.

Па падліках праваабаронцаў вызвалены летам 2023 года.

У мінчука канфіскавалі машыну за блакіроўку дарог падчас акцыі пратэсту

У судзе Савецкага раёна 22 ліпеня за ўдзел у акцыях пратэсту асудзілі двух мінчукоў Сяргея Жоглу і Віталя Рыбакова. Суддзя Аляксандр Волк прызнаў іх вінаватымі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначыў два гады і адзін год і восем месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму адпаведна. Нядаўна па апеляцыйнаму пратэсту пракурора ў аднаго з іх канфіскавалі аўтамабіль як "сродак здзяйснення злачынства" — ён выкарыстоўваўся для блакіроўкі праезнай часткі падчас акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»