Віталь Пупач

Дата нараджэння: 6 ліпеня 1982

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Космач Уладзімір

У Ганцавіцкім судзе 21 і 22 снежня 2021 года суддзя Касмач разгледзеў справу ў дачыненні да Пупач Віталя Генадзевіча.

Паводле версіі пракуратуры, 7 чэрвеня 2020 года ў "Аднакласніках" пакінуў абразлівы каментар пра бабруйскага ўчастковага Андрэя Комара. Дадзенае дзеянне кваліфікавалі па арт. 369 КК. Сваю віну абвінавачаны не прызнаў.

Віталю прысудзілі 2 гады "хатняй хіміі", 1000 рублёў маральнай кампенсацыі міліцыянеру, а таксама канфіскацыю тэлефона ў даход дзяржавы.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»