Віталь Прохараў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 3 траўня 2003

Дата затрымання: 8 лютага 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў выхаваўчай калоніі (для непоўнагадовых)

Дата вызвалення: 15 снежня 2022

Суддзя: Прадун Ірына

Пракурор: Аношка Андрэй

Іншыя пазнакі: Затрыманыя непоўнагадовымі, Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Справы: Пратэсты Жлобін

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Штэфані Крыспер, дэпутатка Аўстрыйскай нацыянальнай рады

Віталь Аляксеевіч Прохараў — жыхар Жлобіна, на момант вынясення прысуду быў непаўнагадовы. Яго абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Згодна з абвінавачваннем, на акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 г. Прохараў шпурнуў не менш за адзін камень у аўтазак, чым прычыніў матэрыяльную шкоду аўтамабілю. Амапаўцы ў той жа дзень хлопца затрымалі і моцна збілі.

"Дзве гадзіны здзекаваліся з яго. Вучылі яго жыць, абражалі, казалі, што пасадзяць на тысячу гадоў. Прывязаны, ён атрымаў з кулака ў вока. Уся спіна ў слядах ад дубінак, ногі у ранах, падбітае вока, шышкі на галаве, гематомы па ўсім целе. На абедзве нагі кульгае", — распавядаў айчым Віталя журналістам пра стан хлопца пасля затрымання.

Сам Прохараў казаў, што ён не кідаў камень, але каб “папіярыцца ў сваім інстаграме” пахваліўся, што пабіў лабавое шкло аўтазака. Гэта запісаў на мабільны яго прыяцель і выклаў у “Тэлеграм”.

8 лютага 2021 Віталю Прохараву прысудзілі 2 гады выхаваўчай калоніі.

У сярэдзіне студзеня 2022 стала вядома, што Віталю адмовілі ў памілаванні.

Хлопец цалкам адбыў пакаранне і 15 снежня 2022 г. выйшаў на волю з выхаваўчай калоніі № 2.

Больш за маці: гісторыі трох палітвязняў, для якіх матулі сталі абаронцамі правоў

Тры маці распавядаюць нам, як апекаваць сына з разумовай адсталасцю, калі ён у турме; як прафесійна абараняць сына ў судзе; як клапаціцца пра непаўнагадовага сына за кратамі.

"Папіярыўся ў інстаграме" і патрапіў пад артыкул. У Жлобіне судзяць непаўнагадовага

У Жлобіне 1 лютага распачаўся крымінальны працэс супраць 17-гадовага Віталя Прохарава. Яго вінавацяць у арганізацыі або актыўным ўдзеле 10 жніўня ў Жлобіне ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), а таксама ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС (арт. 364 КК РБ).

 

У судзе над непаўнагадовым Прохаравым апыталі пацярпелага Блаху

У Жлобіне працягваецца крымінальны працэс супраць 17-гадовага Віталя Прохарава. Яго вінавацяць у арганізацыі або актыўным ўдзеле 10 жніўня ў Жлобіне ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), а таксама ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС (арт. 364 КК РБ).

У Жлобіне вынесены прысуд непаўнагадоваму Прохараву: два гады выхаваўчай калоніі

Суд Жлобінскага раёна 8 лютага працягвае разглядаць крымінальную справу 17-гадовага Віталя Прохарава. Яго вінавацяць у арганізацыі або актыўным ўдзеле 10 жніўня ў Жлобіне ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), а таксама ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС (арт. 364 КК РБ).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»