Віталь Палякоў
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Млечка Андрэй
Групы: Бізнесмены
Справы: Пратэсты Мінск
ГУБАЗіК затрымаў дырэктара партала ABW.ВY. Праўладныя тэлеграм-каналы 28 кастрычніка 2023 года напісалі, што ён нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, "выкладваў нацысцкую ўкраінскую сімволіку, абражаў службовых асоб саюзнай дзяржавы, вёў падрыўную работу ў калектыве і прысягаў Ціханоўскай".
8 студзеня 2024 году ў судзе Фрунзенскага раёну Мінска Віталя Юр'евіча Палякова асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ (“хатняй хіміі”). Вырак агучыў Андрэй Млечка. Палякова судзілі за ўдзел у трох Маршах. Да суда ён быў пад вартай.
Беларусаў працягваюць судзіць за Маршы ў 2020-м
ГУБАЗіК затрымаў дырэктара партала ABW.ВY