Віталь Мурашка

Дата нараджэння: 12 лютага 1979

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Баранава В.

Справы: Пратэсты Мінск

Мурашка Віталь Алегавіч быў асуджаны ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 2 траўня 2024 года справу разгледзела суддзя Баранава В.

Яму 45 гадоў і ён мінчук. Вядома, што ён скончыў прафтэхнічную вучэльню мантажных і спецыяльных будаўнічых работ.

Да суда ўтрымліваўся ў СТ-8.

24 траўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

ГУБАЗіК затрымаў мінчука. Вось як на яго маглі выйсці

Віталя Мурашку ўзялі пад варту. На пікеце ля Камароўкі ў 2020-м ён фатаграфаваўся з вялікім тапкам разам з Ціханоўскім.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»