Віталь Марухленка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 27 ліпеня 1982

Дата затрымання: 29 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 29 верасня 2022

Суддзя: Зінчук Аляксандр

Справы: Справа Зельцэра

Віталь Уладзіміравіч Марухленка быў затрыманы за каментар пад відэа аб затрыманні і гібелі Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ. Прад'яўлены абвінавачванні па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

Віталь утрымліваецца ў СІЗА.

7 верасня 2022 г. у судзе Навабеліцкага раёна Гомеля Аляксандр Зінчук прызнаў Віталя вінаватым і асудзіў яго на 1 год і 6 месяцаў зняволення, а таксама прызначыў 100 базавых велічыняў штрафу.

29 верасня 2022 г. палітвязень выйшаў на волю.

Калонія і штраф па "справе Зельцэра"

Таксама праваабаронцам вядомыя вынікі судовага разгляду па справе ўжо былога палітзняволенага Віталя Мархуленкі.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»