Віталь Корсак
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 27 ліпеня 1972
Дата затрымання: 7 снежня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Дата вызвалення: 6 снежня 2024
Суддзя: Паўлоўская Іна
Справы: Пратэсты Баранавічы
Віталя Валянцінавіча Корсака абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368) і знявазе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370).
Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы пад старшынством суддзі Іны Паўлоўскай разгледзеў 7 снежня 2022 года крымінальную справу і пастанавіў па сукупнасці злачынстваў прызначыць канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Віталь утрымліваўся ў СІЗА-6. Адбываў пакаранне ў ПК № 20.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Паводле падлікаў выйшаў на волю 6 снежня 2024 г.
"Ішоў на гэта свядома": за абразу Лукашэнкі і знявагу дзяржсімвалаў пакаралі жыхара Баранавіч