Віталь Кірнога
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 7 ліпеня 1980
Дата затрымання: 24 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 21 сакавіка 2023
Суддзя: Трусевіч Максім
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Справы: Пратэсты Мінск
Віталь Барысавіч Кірнога быў затрыманы 24 лютага 2022 года у межах крымінальнай справы паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).
8 снежня 2022 г. у судзе Першамайскага раёна Мінска быў вынесены прысуд палітвязню. Суддзя Максім Трусевіч прызнаў Віталя вінаватым і прызначыў яму два гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Неўзабаве мужчыну перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую Турму № 4.
Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся 28 лютага 2023 г.
Віталь 21 сакавіка 2023 г. быў этапаваны ў магілёўскую ПК № 15.
Выйшаў на волю 3 ліпеня 2024 г.
"Не сведчыць пра сур'ёзныя змены ў сітуацыі з правамі чалавека". Праваабаронца "Вясны" каментуе вызваленне палітвязняў
Больш за 15 палітвязняў вызвалілі па амністыі і памілаванні, сярод іх — Рыгор Кастусё
Па інфармацыі "Вясны", частка палітвязняў выйшлі па памілаванні, а не па амністыі.