Віталь Казлоўскі

Дата нараджэння: 27 сакавіка 1974

Дата затрымання: 31 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Ачалава Анастасія

Казлоўскі Віталь Іванавіч быў асуджаны па ч. 1 арт. 342 КК РБ.

Суддзя Ленінскага раёна горада Мінска Анастасія Ачалава 28 красавіка 2022 года вынесла прысуд - 2 гады "хіміі" і выплату "Мінтранс" за нібыта перакрыцце дарог на праспекце Незалежнасці на сумму болей за 7000 рублёў. Яго адпусцілі з-пад варты ў зале суда.

Пад вартай знаходзіўся з 31 студзеня 2022 па 28 красавіка 2022 года.

З'ехаў з Беларусі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»