Віталь Янчанка

Дата нараджэння: 21 жніўня 1971

Дата затрымання: 14 ліпеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Дата вызвалення: 29 ліпеня 2022

Віталь Рыгоравіч Янчанка — настаўнік хіміі і біялогіі у Малажынскай школе Брагінскага раёна. Быў затрыманы 14 ліпеня 2022 г. і на наступны дзень асуджаны да адміністрацыйнага арышту. Згодна з наяўнай інфармацыяй, супраць мужчыны распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці).

Віталь быў узяты пад варту за збор і перадачу тэлеграм-каналу інфармацыі аб недахопах у працы сацыяльных аб'ектаў, а таксама фота- і відэафіксацыю перамяшчэння вайсковай тэхнікі ў Гомельскай вобласці, якую перадаваў "экстрэмісцкім" каналам.

Мужчына адбыў 15-сутачны арышт і 29 ліпеня 2022 г. выйшаў на волю.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»