Віталь Іванюковіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 12 чэрвеня 1989
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 16 чэрвеня 2023
Суддзя: Новік Віктар
Справы: Справа Зельцэра
Віталь Міхайлавіч Іванюковіч быў затрыманы ў Камянцы па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Віталь праходзіў па крымінальнай справе аб дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369-1 КК).
У чэрвені 2022 г. стала вядома, што мужчыну перавялі з СТ № 8 у СІЗА-1, а пасля ў брэсцкі СІЗА-7.
28 ліпеня 2022 г. у судзе Жабінкаўскага раёна быў вынесены прысуд: палітзняволенага прызналі вінаватым і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
9 кастрычніка Віталя этапавалі з СІЗА-7 у ПК № 3.
16 чэрвеня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Палітвязня Віталя Іванюковіча, затрыманага па «справе Зельцэра», асудзілі да двух гадоў калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»