Віталь Грыгаль
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 21 красавіка 1990
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 1 год і 7 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 31 кастрычніка 2022
Суддзя: Зянькевіч Валянціна
Справы: Справа Зельцэра
Віталь Уладзіміравіч Грыгаль быў затрыманы за каментар пасля гібелі Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Федасюка. Была распачатая справа паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне сацыяльнай варожасці) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
26 верасня 2022 г. палітвязня асудзілі да аднаго года і сямі месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Справу ў Мінскім гарадскім судзе разглядала Валянціна Зянькевіч.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, Віталь цалкам адбыў пакаранне і быў вызвалены напрыканцы кастрычніка 2022 г.