Віталь Енаровіч

Дата нараджэння: 18 снежня 1985

Дата затрымання: 21 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 12 лістапада 2023

Суддзя: Галаўкова Вера

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

"Пакаяльнае" відэа з Віталём Леанідавічам Енаровічам з'явілася на праўладных тэлеграм-каналах 21 сакавіка 2022 году. Паведамлялася, што мужчына нібыта ўдзельнічаў у паслявыбарных пратэстах, а таксама пакідаў абразлівыя каментары ў дачыненні да міліцыянтаў, беларускіх і рускіх вайскоўцаў. Больш пра лёс Віталя праваабаронцам не было вядома нічога. Былы арыштант ЦІП на Акрэсціна распавёў пра свайго сукамерніка Віталя Енаровіча:

"Ён сядзеў на той час ужо пятую ці шостую адміністратыўку, не выходзячы на волю. Уявіце: чэрвень, а чалавек з зімовай вопраткай, ботамі, ні разу не падстрыжаны за ўвесь гэты час. Але ў той жа час — ніякай тугі, пазітыўны, на правах старажыла ўжо падтрымлівае парадак".

Яшчэ адзін сукамернік Віталя — ужо з ІЧУ на Акрэсціна — распавёў, што ў межах крымінальнай справы ў ІЧУ мужчыну перавялі 11-12 чэрвеня. Да гэтага часу арыентыровачна з 21 сакавіка ён утрымліваўся ў ЦІП — два з паловай месяцы. 

"На той момант аб ім чулі ўсе і распавядалі ізноў прыбылым, што "на ЦІПе ёсць чалавек, які сядзіць ужо амаль тры месяцы без выхаду!" Трымаўся бадзёра, быў, так бы мовіць, душой камеры. Вынаходзіў увесь час нешта. Навучыў, як можна стрыгчы валасы і бараду пры дапамозе лыжак! Выглядае... Усе мы там не вельмі выглядалі, але ён горш, усё ж такі ўжо тры месяцы".

Напрыканцы чэрвеня яго перавялі ў СІЗА-1. Былы сукамернік Віталя з "Валадаркі" распавёў, што адразу яму ставіўся ў віну ўдзел у адным Маршы. Але перад закрыццём справы яму прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 130 КК —  у інтэрнэце знайшлі яго каментары за жнівень 2020-га. 

У Мінскім гарадскім судзе 12 снежня 2022 года разглядзелі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вера Галоўкава прызначыла яму два гады калоніі

16 сакавіка КДБ уключыў палітзняволенага ў "тэрарыстычны спіс".

7 красавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Утрымліваўся ў турме № 4

Па падліках праваабаронцаў вызвалены напрыканцы восені 2023 года.

Мінчука, якога ўтрымлівалі на "сутках" амаль тры месяцы, асудзілі да двух гадоў калоніі

Мужчыну затрымалі ў сакавіку і ўтрымлівалі на "сутках" у ЦІП Акрэсціна амаль тры месяцы без зменнага адзення і сродкаў гігіены.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»