Віталь Цымончык

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса — Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту

Вынік суда: 10 гадоў і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Кацэр Сяргей

Віталя Цымончыка асудзілі па ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 4 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналогаў) Крымінальнага кодэкса.

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 8 жніўня 2022 года суддзя Сяргей Кацэр прызначыў Цымончыку паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса 10 гадоў і 6 месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у 100 базавых велічынь (3 200 рублёў). Акрамя гэтага, суд пастанавіў знішчыць вокладку пашпарта, шалік бел-чырвона-белай расфарбоўкі і фотавыяву з надпісам. Меркавана, вокладка і фота былі на пратэсную тэматыку. Прысуд набыў законную сілу — мужчыну этапавалі ў калонію.

Мінчука асудзілі да 10,5 гадоў калоніі паводле "народнага" і "наркатычнага" артыкулаў

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 8 жніўня да дзесяці з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 4 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналогаў) Крымінальнага кодэкса асудзілі Віталя Цымончыка. Справу разглядаў Сяргей Кацэр.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»