Віталь Цыдзік

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 3 снежня 1984

Дата затрымання: 15 жніўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 16 верасня 2024

Суддзя: Раманоўскі Валерый

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Віталь Феліксавіч Цыдзік быў асуджаны Гарадзенскім абласным судом 25 кастрычніка 2023 года да пазбаўлення волі (дакладны тэрмін невядомы). Справу разглядаў суддзя Валерый Раманоўскі.

Віталя судзі па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Утрымліваўся ў турме № 1. 

19 снежня 2023 г. у Віталя быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай камісіі Максім Філатаў. Прысуд набыў моц. Адбываў пакаранне ў ПК № 15

5 студзеня 2024 унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

16 верасня 2024 г. выйшаў на волю па памілаванні. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»