Віталь Буцько

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Жарко Таццяна

Віталь Буцько абвінавацілі паводле арт. 369 ў абразе прадстаўніка ўлады.

Судовае пасяджэнне вяла суддзя Таццяна Жарко. Вядома, што падсудны жанаты, не судзімы, мае дваіх непаўналетніх дзяцей. Пацярпелым па справе прызнаны капітан міліцыі Чыгуначнага АУС Віцебска камандзір роты ППС Павел Ярмоленка. У якасці маральнай кампенсацыі Ярмоленка запатрабаваў 3000 рублёў.

3 снежня 2021 года ў Ляхавічах вынеслі абвінаваўчы прысуд. Суд прызнаў Віталя Буцько вінаватым ва ўчыненні злачынства паводле арт. 369 КК РБпрысудзіў два гады «хатняй хіміі», пакінуў пад падпіскай аб нявыездзе, пастанавіў выплаціць пацярпеламу 2000 рублёў у якасці маральнай кампенсацыі і 87 рублёў дзяржпошліны. Мабільны тэлефон як сродак здзяйснення злачынства суд пастанавіў канфіскаваць на карысць дзяржавы.

Ляхавічы: два гады «хатняй хіміі»за каментар пра збіццё пратэстоўцаў

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»