Віталь Брыцько
Дата нараджэння: 28 чэрвеня 1967
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Рубашэўская Людміла
Пракурор: Шарко Алена
Справы: Справа карагодаў
Віталь Іванавіч Брыцько - фігурант "справы карагодаў".
Пасля "Маршу герояў" 13 верасня ў Берасці супраць пратэстоўцаў, якія спявалі і танцавалі ў карагодах, распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Фігурантамі крымінальнай так званай "справы карагодаў" сталі дзясяткі людзей. Ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Следчыя, пракуроры і суды працуюць "дзясяткамі": крымінальныя справы размеркавалі па дзесяць чалавек.
26 траўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
З улікам дадзенага прысуду, па стане на 4 траўня 2022 года ў рамках "карагоднай" справы асуджаныя ўжо 127 чалавек.
Агулам ім прысудзілі:
- 119 гадоў «хатняй хіміі»;
- 90,5 года «хіміі»;
- 13 гадоў і 8 месяцы калоніі.
Віталь у вымушанай эміграцыі.
11 фігурантам "справы карагодаў" вынеслі прысуды