Віталь Брух
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 19 кастрычніка 1987
Дата затрымання: 13 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 13 траўня 2023
Суддзя: Шурын Дзмітрый
Пракурор: Юшчук Міхаіл, Ляшок Сцяпан
Справы: Справа карагодаў
Віталь Паўлавіч Брух — фігурант берасцейскай "справы карагодаў", узбуджанай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).
Прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Суд Ленінскага раёна Брэста 15 сакавіка вынес прысуды па гэтай крымінальнай справе. Суддзя Дзмітрый Шурын асудзіў адразу восем чалавек, прызначыўшы ім пакаранне ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года і 8 месяцаў калоніі. Віталь Брух атрымаў два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
Адбывае пакаранне ў ПУАТ № 48.
13 траўня 2023 г. палітзняволены выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
"Справа карагодаў" у Брэсце: судзяць другую дзесятку
Дваім – калонія. У Брэсце асудзілі другую "дзесятку" па "справе карагодаў"