Віталь Бойка
Дата нараджэння: 17 ліпеня 1984
Дата затрымання: 11 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 снежня 2021
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 48
Віталь Уладзіміравіч Бойка быў асуджаны судом Жабінскага раёна да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу:
- арт. 369 КК - Абраза прадстаўніка ўлады. За каментар пад відэа пра Караева "ты злачынца";
- арт. 368 КК - Абраза прэзідэнта. За каментар з абразай Лукашэнкі.
11 снежня 2021 года пачаў адбываць пакаранне.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.