Віталь Андрэеў
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 19 жніўня 1984
Дата затрымання: 6 снежня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 1 верасня 2023
Суддзя: Ваўчок Ігар
Андрэеў Віталь Сяргеевіч асуджаны 6 снежня 2022 года судом Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці да 1 года пазбаўлення волі ў калоніі паводле ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Падрабязнасці справы невядомыя. 14 лютага 2023 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд набыў моц.
У верасні 2023 года вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Адбываў прысуд у ПК-3.
3 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.