Віталь Шычко

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Козел Наталля

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Віталь Анатольевіч Шычко, які мае на ўтрыманні двух дачок, знаходзіўся пад вартай да суда. Суд Ленінскага раёна Гродна 15 сакавіка 2024 года прызнаў яго вінаватым і пастанавіў пакараць  на падставе ч. 2 арт. 367 КК абмежаваннем волі на тэрмін тры гады, і на падставе ч. 2 арт. 368 КК абмежаваннем волі на тэрмін два гады.

Па сукупнасці абвінавачанняў канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") на тры гады.

Пасля абвяшчэння прысуду ён быў вызвалены з-пад варты.

Гродзенскага прадпрымальніка асудзілі на тры гады "хіміі" за абразу і паклёп на Лукашэнку

Суд Ленінскага раёна Гродна асудзіў 15 сакавіка 2024 года дырэктара прыватнага прадпрыемства Віталія Шычко, абвінаваціўшы яго ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК), а таксама ў ягонай абразе (ч. 2 арт. 368 КК). Справу разглядала суддзя Наталля Козел.

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»