Віталь Алтухоў
Дата нараджэння: 22 снежня 2000
Дата затрымання: 19 ліпеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Качалава Наталля
Справы: Пратэсты Жлобін
Віталь Алегавіч Алтухоў працаваў старшым прадаўцом у краме. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года ў Жлобіне, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Мужчыну затрымалі 19 ліпеня 2023 года. Да суда ён знаходзіўся пад асабістым паручальніцтвам.
У судзе Жлобінскага раёну 2 кастрычніка 2023 года яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Качалава прызначыла Віталю адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
20 кастрычніка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Прадаўцу жлобінскай крамы прысудзілі 1,5 года "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту