Вікторыя Зянько
Дата нараджэння: 30 ліпеня 1989
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 100 базавых велічынь
Від пакарання: штраф
Суддзя: Пакунова Вікторыя
Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне
7 кастрычніка 2022 года суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічаў вынес прысуд былой бібліятэкарцы гімназіі № 4 Вікторыі Анатольеўне Зянько. Яе абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).
Суддзя Вікторыя Пакунова, якая вяла судовы працэс, у вынесеным пакаранні абмежавалася штрафам у памеры 100 базавых велічынь.
Аднак праз тое, што Зянько мае грамадзянства Расійскай Федэрацыі, а ў Беларусі — толькі від на жыхарства, не выключана, што жанчыну могуць дэпартаваць у Расію.
31 сакавіка 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Былая бібліятэкарка і штраф