Вікторыя Жардзецкая

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Новікава Людміла

Пракурор: Гарохаў Антон Аркадзьевіч

У Дрыбіне судзілі 32-гадовую жыхарку Мінскага раёна Вікторыю Жэрдзецкуюпаведамляе MAYDAY. 

Жэрдзецкую абвінавацілі ў злачынстве паводле арт. 370 КК РБ (здзек над дзяржсімваламі).

Суд Дрыбінскага раёна у ліпені 2021 года асудзіў Вікторыю Жэрдзецкую да абмежавання волі на тэрмін 1 год без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”).

Перайначылі лагатып — паздзекаваліся над гербам РБ

У Дрыбіне судзілі 22-гадовага мясцовага жыхара Дзмітрыя Краўцова і 32-гадовую жыхарку Мінскага раёна Вікторыю Жэрдзецкую, паведамляе MAYDAY. Згодна з матэрыяламі справы, яны на сваім Youtube-канале “з мэтай надання свайму каналу папулярнасці і дэманстрацыі свайго блюзнерскага стаўлення” перайначылі графічную выяву Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Атрыманы графічны малюнак абвінавачаныя выкарыстоўвалі пасля ў якасці лагатыпа Tеlеgгаm - і Youtube-каналаў, а таксама ў відэароліках, якія яны загрузілі на свой канал.

 

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»