Вікторыя Верас
Дата нараджэння: 22 снежня 1994
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Чарапанава Святлана
Месца зняволення: СІЗА-1
Групы: Лекары
Верас Вікторыя Аляксандраўна з Мінска, скончыла медыцынскі каледж. Спачатку працавала ў дзяржаўных паліклініках, пасля — у медцэнтры «Сінэва».
Невядома, калі Вікторыю затрымалі. Дзяўчыну судзілі ў Мінскім гарадскім судзе па трох артыкулах — ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы).
З 13 па 18 лістапада 2024 года справу разглядала суддзя Чарапанава Святлана. Яна прызначыла Вікторыі 2 гады пазбаўлення волі.
13 снежня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
20 снежня 2024 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".
Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай