Вікторыя Онахава-Жураўлёва

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Бальшакова Алена

Пракурор: Манец Вераніка

Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі

Вікторыя Онахава-Жураўлёва - шматдзетная маці. Ёй прад'явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 367 КК "Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

Судовае пасяджэнне ўзначаліла Алена Бальшакова.

29 сакавіка суд Пружанскага раёна прызнаў Вікторыю Онахаву-Жураўлёву вінаватай у здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 367 КК "Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" і прысудзіў жанчыне 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Роўна столькі ў якасці пакарання для абвінавачанай запытвала пракурорка Вераніка Манец.

На ордэн Маці забыліся, затое прысуд вынеслі хутка. У Пружанах маці 13 дзяцей прысудзілі тры гады "хатняй хіміі" за каментар пра Лукашэнку

28 і 29 сакавіка Пружанскі суд разглядаў крымінальную справу шматдзетнай маці Вікторыі Онахавай-Жураўлёвай, якой прад'явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 367 КК "Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»