Вікторыя Каральчук

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Маручак Сяргей

Справы: Справа карагодаў

Вікторыя Сяргееўна Каральчук была асуджана да 1,5 гадоў "хатняй хіміі". У судзе Брэсцкага раёна 8 чэрвеня 2021 году вынеслі прысуд паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

У Брэсце вынеслі чарговыя прысуды па "справе карагодаў". Трох палітвязняў вызвалілі ў залі суда

У судзе Брэсцкага раёна 8 чэрвеня 2021 году вынеслі прысуды чарговай "партыі" па "карагоднай" крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. На тэрміны да 2 гадоў "хіміі" 12 берасцеўцаў асудзіў старшыня суда Брэсцкага раёна Сяргей Маручак. Сярод асуджаных — бацька і сын, які сядзіць у СІЗА, муж і цяжарная жонка, пружанскі паэт, тры палітзняволеных, якія былі вызвалены ў залі суда. Суддзя прызначыў менавіта такое пакаранне, якое прасілі пракуроры Ярошык і Плышэўскі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»