Вікторыя Качан

Дата нараджэння: 5 лютага 1985

Дата затрымання: 1 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Каско Ірына

Вікторыя Іванаўна Качан з 2014 па ліпень 2022 года пражывала ў Расіі. Працавала ў прыватным гандлёвым прадпрыемстве. Мае на ўтрыманні дваіх непаўнагадовых дзяцей. Малодшаму сыну чатыры гады.

Яе затрымалі нібыта за паклёп у дачыненні да дзейнай улады. У жанчыны дома правялі вобшук, вынялі тэлефоны ў яе і яе дзяцей. Жанчыну ўтрымліваюць у ізалятары. За адмову запісаць «пакаяльнае відэа» на яе аказваюць ціск: уначы ў камеры не выключаюць святло, будзяць і перашкаджаюць спаць, забіраюць матрас, днём не дазваляюць сядзець на ложку.

У судзе Карэліцкага раёна 13 чэрвеня 2023 года яе асудзілі паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ірына Каско прызначыла Вікторыі тры гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). З Вікторыі спагналі на карысць Аляксея Гавраша 1000 рублёў маральнай шкоды.

Жанчыну асудзілі на 3,5 гады "хатняй хіміі" за абразу начальніка Карэліцкага РАУС і паклёп на Лукашэнку

У судзе Карэліцкага раёна 13 чэрвеня 2023 года асудзілі Вікторыю Качан паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»