Вікторыя Гаўрыліна

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 6 студзеня 1983

Дата затрымання: 27 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў
  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
  • арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных

Вынік суда: 3 гады і 3 месяцы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 4 верасня 2024

Суддзя: Сотнікаў Анатоль

Групы: Бізнесмены, Дзеячы культуры

Справы: Данаты, Пратэсты Гомель

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Вікторыя Анатольеўна Гаўрыліна — прадпрымальніца, танцорка, маці дваіх дзяцей. Узятая пад варту паводле абвінавачвання ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці за ахвяраванні паводле арт. 361-2 КК, а таксама паводле абвінавачвання ва ўхіленні ад выплаты падаткаў паводле арт. 243 КК і незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных звестак паводле арт. 203-1 КК

На тэлеканале АНТ паказалі "пакаяльнае" відэа з Вікторыяй. Супраць яе распачалі крымінальную справу і змясцілі пад варту. У сюжэце яе абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў, падпісках на «экстрэмісцкія» каналы, зліве дадзеных сілавікоў, удзеле ў плане «Перамога», фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці.

Разам з Вікторыяй быў затрыманы яе муж Дзмітрый, які адбыў 30 сутак адміністрацыйнага арышту і быў адпушчаны на волю.

Дзмітрый-дырэктар Гомельскага маторарамонтнага завода, вакаліст этна-гурта «Бан-Жвірба», а Вікторыя — прадпрымальніца. Яны таксама вядомыя танцоры. 

Утрымлівалася ў СІЗА-3

У Гомельскім абласным судзе 25 жніўня 2023 г. пачаўся разгляд крымінальнай справы палітзняволенай. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, суддзёй прызначаны Анатоль Сотнікаў.

У ходзе судовага следства абвінавачанне за незаконны збор і распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці паводле ч. 1 арт. 179 КК было знята.

18 верасня 2023 г. вынесены прысуд па крымінальнай справе Вікторыі. Суд прызнаў яе вінаватай у прадастаўленні грашовых сродкаў для заведамага забеспячэння дзейнасці экстрэмісцкага фармавання, наўмысных незаконных зборы і прадастаўленні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных іншай асобы без яго згоды і прысудзіў ёй пазбаўленне волі на тэрмін 3 гады. А на падставе ч. 3 арт.203-1 КК – пазбаўленне волі на тэрмін 2 гады са штрафам у памеры 100 базавых велічынь.

Шляхам частковага складання канчаткова суд прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады і 3 месяцы з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічынь.

28 лістапада 2023 г. на закрытым пасяджэнні ў Гомельскім абласным судзе будзе разгледжана апеляцыйная скарга Вікторыі. Старшыня судовай камісіі Уладзімір Давыдаў

8 снежня 2023 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".

4 верасня 2024 г. выйшла на волю па памілаванні. 

У Гомелі пачынаецца суд над танцоркай і прадпрымальніцай Вікторыяй Гаўрылінай

Вікторыя Гаўрыліна — прадпрымальніца, танцорка, маці дваіх дзяцей. Была затрыманая разам з мужам Дзмітрыем 27 студзеня 2023 года.

 

 

 

 

У Гомелі асудзілі танцорку і прадпрымальніцу Вікторыю Гаўрыліну

У Гомельскім абласным судзе 18 верасня вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенай прадпрымальніцы і маці дваіх дзяцей Вікторыі Гаўрылінай.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»