Вікторыя Будзькіна

Дата нараджэння: 28 ліпеня 1999

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Літвіна Алена, Крыловіч Раман, Фядчук Таццяна

Пракурор: Гучок Дар'я, Кардыс Аляксандр

Абвінавачаная - 22-гадовая мінчанка Вікторыя Алегаўна Будзькіна. Яна абвінавачвалася па арт. 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады).
Гэта ўжо трэцяя крымінальная справа ў адносінах да яе па дадзеным артыкуле.
24 снежня 2021 года, у судзе Ленінскага раёна, суддзя Алена Літвіна, унесеная ў санкцыйныя спісы Еўразвяза, вынесла рашэнне для Вікторыі па трэцім эпізодзе. Нажаль аб ім мы не ведаем падрабязнасцяў. Вядома толькі, што дзяржаўны абвінаваўца запытваў 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. З гэтым прысудам Алена Літвіна пагадзілася.
Сумна, што па папярэдніх двух эпізодах Вікторыі Будзькінай засталося адбываць усяго паў года. Ад участковага яна мае станоўчыя характарыстыкі і віну ва ўсіх трох выпадках прызнала.

Зараз знаходзіцца за межамі Беларусі.

Была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»